Спадчына: «Дываны Брэста» ААТ
Аўторак, 07 Красавік 2015 18:11
2015 г. – 55 гадоў з часу пачатку дзейнасці Брэсцкага дывановага камбіната (1960), буйнейшага вытворцы тканых дываноў у Беларусi (з 1994 г. – ААТ “Дываны Брэста”)
Будаўніцтва Брэсцкага дывановага камбiната з праектнай магутнасцю 45 тыс. кв. м дывановых вырабаў пачалося ў жніўні 1958 года. Для яго была выбрана пляцоўка за мікрараёнам Кіеўка на пачатку новай вуліцы Завадской (цяпер Янкі Купалы).